БЕЛ Ł РУС

Расійская армія ноччу атакавала Кіеў ракетамі і дронамі

12.06.2024 / 7:55

Nashaniva.com

Паветраная трывога была абвешчана па ўсёй Украіне каля 03:30 па Кіеве, у сталіцы яна доўжылася каля дзвюх гадзін.

Паводле інфармацыі Кіеўскай абласной ваеннай адміністрацыі, расійскія вайскоўцы выпусцілі крылатыя ракеты Х-101/Х-555/Х-55 з паўднёвага напрамку. Адначасова з ракетамі на Кіеў паляцелі дроны.

КМВА паведамляе, што Расія таксама прымяніла пры нападзе, паводле папярэдніх звестак, балістыку.

Украінскія вайскоўцы сцвярджаюць, што збілі ўсе паветраныя цэлі. Дакладная колькасць ракет пакуль не называецца. Аб пацярпелых не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула