БЕЛ Ł РУС

Колькасць аўтобусаў, што стаіць на выезд з Беларусі на польскай мяжы, істотна зменшылася

13.06.2024 / 8:15

Nashaniva.com

Якая абстаноўка на выездзе з Беларусі ў краіны ЕС па стане на раніцу чацвярга.

У пункце пропуску «Брэст» на выезд з краіны па стане на 8:00 стаяць 15 аўтобусаў і 230 легкавікоў, паведамляе Памежны камітэт.

Учора ў гэты час было 28 аўтобусаў, раніцай у панядзелак — 52, а на мінулым тыдні іх колькасць даходзіла да 70.

На літоўскай мяжы ў Беняконях стаіць 630 грузавікоў і 120 легкавікоў (учора легкавікоў было 90). Чаргі з аўтобусаў няма.

У Каменным Логу — 100 легкавікоў (учора было 130) і 570 грузавікоў. Чаргі з аўтобусаў няма.

На беларуска-латвійскай мяжы ў Грыгароўшчыне чаргі з аўтобусаў няма, стаіць 110 легкавікоў (учора не было), стаіць 715 грузавікоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула