БЕЛ Ł РУС

Шмат дзе заўтра не будуць прадаваць алкаголь

13.06.2024 / 9:44

Nashaniva.com

У пятніцу, 14 чэрвеня, у беларускіх школах пройдуць выпускныя вечары. У краіне ў гэты дзень абмежаваны продаж алкагольных напояў.

Рашэнні аб абмежаваннях продажаў прымалі мясцовыя выканкамы — адпаведныя дакументы публікавалі на Нацыянальным прававым партале. Кожны з раёнаў краіны рабіў свае абмежаванні па часе, часцей за ўсё — з 8:00 14 чэрвеня да 8:00 15 чэрвеня.

У дакументах адзначалася, што забарона не тычыцца рознічнага гандлю на гандлёвых аб'ектах грамадскага харчавання ў разліў. Выключэнне таксама прадугледжана для продажу алкаголю крамамі, калі яго купляюць для рытуальных абрадаў, вяселляў і юбілеяў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула