БЕЛ Ł РУС

Шумілінскаму ксяндзу аформілі таксама пратакол за «экстрэмізм»

13.06.2024 / 15:27

Nashaniva.com

Святара ўжо больш за месяц утрымліваюць у ізалятары.

Раней стала вядома, што яму паставілі ў віну размяшчэнне ў фэйсбуку фатаграфій са сваёй выявай з бел-чырвона-белым сцягам і сцягам Украіны. Гэта стала падставай для прыцягнення клірыка па ч. 1 арт. 24.23 КаАП (парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення пікетавання).

Аднак сёння ў Віцебскім абласным судзе разглядаецца абскарджанне ягоных арыштаў. І там апроч ст. 24.23 указана і арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), піша Хрысціянская візія.

Айцец Анджэй Юхневіч — старшыня каардынацыйнай групы пробашчаў і прадстаўнікоў манаскіх абшчын Беларусі. Гэта касцёльны арган, які займаецца супрацоўніцтвам паміж манаскімі ордэнамі.

На гэты момант невядома, ці быў ён вызвалены, пасля таго, як быў затрыманы 8 мая і адбываў прызначаныя яму арышты больш за адзін месяц.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула