БЕЛ Ł РУС

У першага намесніка кіраўніка Белчыгункі знайшлі дома $3 мільёны

13.06.2024 / 18:50

Nashaniva.com

Міністэрства ўнутраных спраў пацвердзіла раней апублічаную «Супольнасцю беларускіх чыгуначнікаў» інфармацыю пра тое, што за хабар затрымалі буйнога топ-менеджара Беларускай чыгункі. Пасаду яго па-ранейшаму не называюць, але можна меркаваць, што гаворка ідзе пра першага намесніка кіраўніка БЧ Пятра Дулуба.

Скрыншот з відэа

Паводле прэс-службы МУС, выяўленыя факты «сістэмнага хабарніцтва пры лабіраванні інтарэсаў камерцыйных структур, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы грузаперавозак». Топ-чыноўнік нібыта супрацоўнічаў з прадстаўнікамі адной з буйных беларускіх кампаній, якая забяспечвае перавозкі грузаў як па Беларусі, так і за мяжу.

Хабарнік атрымліваў буйныя сумы грошай падчас некалькіх сустрэч, а ў тайніках ягоных кватэры і загараднага дома канфіскавана звыш 3 мільёнаў даляраў ЗША. Пры гэтым Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў раней пісала толькі пра 1 мільён.

Пятро Дулуб

Па гэтых фактах заведзеная крымінальная справа за атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча, у асабліва буйным памеры. Падазраваны арыштаваны і «дае прызнальныя паказанні».

Чытайце таксама:

Першага намесніка кіраўніка Белчыгункі арыштавалі з $1 мільёнам хабару

Кіраўніка «Белмедтэхнікі» і ягонага намесніка судзяць за няякасныя медычныя вырабы і перавышэнне паўнамоцтваў

«Некалькі гадзін кружыў па Мінску, правяраючы сачэнне». Экс-дырэктару Добрушскага фарфоравага завода далі дзевяць гадоў

Каментары да артыкула