БЕЛ Ł РУС

Акцыянеры Tesla ўхвалілі выплату рэкордных $56 млрд Ілану Маску

14.06.2024 / 7:54

Nashaniva.com

«Я проста хачу пачаць з таго, што, чорт пабяры, я люблю вас, хлопцы», — сказаў Маск пасля абвяшчэння вынікаў.

Фота: Susan Walsh / AP

Акцыянеры Tesla прагаласавалі за выплату рэкорднага кампенсацыйнага пакета заснавальніку і генеральнаму дырэктару кампаніі Ілану Маску ў памеры 56 млрд даляраў, а таксама перанос штаб-кватэры Tesla са штата Дэлавэр у Тэхас, піша Бі-бі-сі.

У чацвер стала вядома, што акцыянеры папярэдне падтрымалі выплату рэкорднага бонуса ў гісторыі амерыканскіх публічных кампаній, увечары аб выніках галасавання было абвешчана афіцыйна падчас штогадовага збору акцыянераў.

«Я проста хачу пачаць з таго, што, чорт пабяры, я люблю вас, хлопцы», — сказаў Маск пасля абвяшчэння вынікаў.

Пакет быў першапачаткова ўхвалены ў 2018 годзе, але пасля пазову аднаго з акцыянераў суд штата Дэлавэр адмяніў яго.

Эксперты гавораць, што галасаванне ў чацвер не азначае, што Маск аўтаматычна атрымае выплату, паколькі суд можа не прызнаць рашэнне акцыянераў.

У радзе дырэктараў Tesla заяўлялі, што Маск заслугоўвае такой узнагароды, паколькі кампанія пад яго кіраўніцтвам дасягнула амбіцыйных мэт, і ў мільярдэра павінен быць стымул заставацца адданым Tesla.

Прыняты ў 2018 годзе план меў на ўвазе, што Ілону Маску, які афіцыйна не атрымлівае зарплату ў Tesla, у якасці ўзнагароды выплацяць 56 млрд даляраў, калі капіталізацыя і выручка кампаніі дасягнуць пэўных паказчыкаў (гэта ўмова была выканана).

Чытайце таксама:

Як выглядае дзень Ілана Маска?

Маск прапанаваў сябе вядоўцам дэбатаў паміж Байдэнам і Трампам

Ілан Маск пабагацеў за тыдзень амаль на $40 млрд

Каментары да артыкула