СТБ няма ў спісе афіцыйных партнёраў УЕФА па паказе матчаў Еўра-2024
14 чэрвеня прэс-служба УЕФА апублікавала спіс краін і тэлекампаній, дзе будуць афіцыйна трансліраваць матчы чэмпіянату Еўропы па футболе.
«Трыбуна» звярнула ўвагу, што ў спісе адсутнічае тэлеканал СТБ. Зрэшты, Беларусі няма ў спісе ўвогуле.
Напярэдадні СТБ аб'явіў аб тым, што тэлеканал пакажа ўсе матчы кантынентальнага першынства ў «сувязі з партнёрствам з УЕФА».
Умовы транслявання матчаў пакуль невядомыя.
Чытайце таксама:
Канал СТБ нечакана паведаміў, што пакажа ўсе матчы чэмпіянату Еўропы па футболе