Яшчэ адно выдавецтва займела сайт, дзе можна замовіць кнігі
У выдавецтва hochroth Minsk, што знаходзіцца ў Берліне, з’явіўся сайт. Пра гэта паведамляе паэт і кнігавыдавец Дзмітрый Строцаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
«На сайце вы можаце даведацца больш аб самім выдавецтве, аб аўтарах, якіх мы выдаем, і, вядома, аб выдадзеных кнігах, і што важна — усе гэтыя кнігі можна на сайце і замаўляць», — напісаў Дзмітрый Строцаў.
На сайце выдавецтва яшчэ ёсць недапрацоўкі, але карыстацца ім ужо можна.
Чытайце таксама:
Фонд Kamunikat.org адчыніў інтэрнэт-кнігарню Kamunikat.shop
Другі том «Іліяды» Гамера выйшаў з друку
«Ці помніш ты». Гэтая кніга можа пераадкрыць для вас беларускі свет