Філіпенка загаварыў на беларускай мове і паабяцаў на ёй выдаць сваю наступную кнігу
Пісьменнік Саша Філіпенка трэці месяц праводзіць еўрапейскае турнэ, падчас якога сярод іншага імкнецца расказваць грамадствам краін Еўропы пра тое, што насамрэч адбываецца ў Беларусі. Ён расказаў пра гэта Дзмітрыю Гурневічу на «Радыё Свабода».
Саша Філіпенка. Скрыншот з відэа
Адметна, што расейскамоўны пісьменнік Саша Філіпенка даў гэтае інтэрв'ю на добрай беларускай мове.
Ён удзячны кракаўскаму выдавецтву Guttenberg, якое выдала ягоныя кнігі «Былы сын» і «Крэмулятар» па-беларуску і анансаваў працяг гэтай практыкі. У будучыні плануецца перакласці на беларускую і выдаць усе ягоныя кнігі.
Новая кніга, якую цяпер Філіпенка піша, як ён спадзяецца, спачатку выйдзе па-беларуску, і толькі пасля па-расейску. Або, у крайнім выпадку, абодва выданні выйдуць адначасова.
Чытайце таксама:
Кніга Сашы Філіпенкі «Былы сын» нарэшце выйдзе і па-беларуску
Саша Філіпенка: Ці магчыма ўвогуле, каб усё вярнулася, стала як раней?