БЕЛ Ł РУС

У Гродзенскім заапарку паказалі, як выгульваюць выратаванае казуляня ВІДЭА

14.06.2024 / 21:32

Nashaniva.com

У Гродзенскім заапарку ад нядаўна стала жыць маленькае казуляня, якое выратавалі ад немінучай смерці жыхары адной з вёсак. Супрацоўнікі ўстановы запісалі відэа, як малое прыстасоўваецца да свайго новага жыцця.

Скрыншот з відэа

Молі — так назвалі гэтую мілую жывёліну, — людзі сапраўды выратавалі, а не ўмяшаліся няпрошана ў прыродныя працэсы. Рэч у тым, што казуляня ў нейкай хованцы спудзілі сабакі і загналі ў вёску. Вярнуць малое назад, каб даць магчымасць знайсці яго ягонай маме, магчымасці не было, бо ніхто не ведаў, адкуль менавіта яго прыгналі.

Тады жыхары вёскі звярнуліся ў прыродаахоўную арганізацыю, спецыялісты якой выехалі на месца, забралі малое і прывезлі яго ў заапарк.

Цяпер Молі жыве ў ветэрынарным корпусе, яе выкормліваюць казіным малаком. А два разы на дзень казуляня выгульваюць на шворцы ў двары веткорпуса: яму трэба прымаць сонечныя ванны і прывыкаць да разнастайных гарадскіх гукаў. Бо ў прыроду яму вярнуцца ўжо не суджана.

Чытайце таксама:

У Чыжоўцы пасялілася вельмі рэдкая птушка. Яе сустрэць — вялікая ўдача

Ратавальнікі прыязджалі ў Мінскі заапарк, каб уратаваць там бусляня

У Гродзенскім заапарку працуе кошка

Каментары да артыкула