Вераніка Цапкала расказала, чаму сям'я пераехала ў Грэцыю
У новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» Вераніка Цапкала расказала пра сваю працу і ўзровень жыцця.
У Беларусі Вераніка Цапкала (справа) працавала менеджарам па развіцці аддзялення Microsoft.
Як згадвае Вераніка Цапкала, на момант, калі яе сям'я з'ехала з Беларусі, у іх не было грошай. Некаторы час яе муж — Валерый Цапкала — не мог зарабляць грошай, бо займаўся «кансультатыўнай дзейнасцю». І ў той час яна падтрымлівала сям'ю.
Пераезд у Грэцыю быў абумоўлены тым, што ў гэтай краіне Вераніка знайшла работу:
«Менавіта ў Грэцыі я знайшла работу. І гэта адзіная прычына, чаму мы туды пераехалі. Па ўмовах я павінна была там знаходзіцца фізічна», —
гаворыць Вераніка Цапкала і згадвае, што размовы аб «нейкай залатой візе і [тым], што мы там усё купілі» не адпавядаюць рэчаіснасці.
У Грэцыі Вераніка працягвае працаваць і ў кампаніі, якая «з'яўляецца нумарам адзін па стварэнні штучнага інтэлекту». Па словах, гэтая праца ёй вельмі падабаецца.
Калі гаварыць пра ўзровень даходаў, то Вераніка Цапкала заўважыла, што яе сям'я не змагла аднавіць узровень жыцця, які быў у Мінску: «Гэта нават непараўнальна».
Чытайце таксама:
Вераніка Цапкала: Незалежныя СМІ могуць атрымаць штраф у 30 тысяч еўра за крытыку Ціханоўскай