У расійскім горадзе зноў загарэўся аўтобус МАЗ
Гэтым разам інцыдэнт адбыўся ў расійскім горадзе Ліпецк, заўважыў Reform.news.
Скрыншот з відэа
«Паступіла паведамленне аб узгаранні маршрутнага аўтобуса №321 па адрасе: вул.Татава, д. 27», — паведаміла МНС Ліпецкай вобласці.
Паводле інфармацыі ратавальнікаў, у момант узгарання пасажыраў унутры аўтобуса не было, таму абышлося без ахвяр. У тушэнні пажару прымалі ўдзел два спецаўтамабілі.
Як удакладняецца ў паведамленні МНС, папярэдняй прычынай пажару стала ўзгаранне маторнага адсека.
Апошнім часам паведамленні пра тое, што штосьці з беларускай тэхнікі ў розных расійскіх гарадах загарэлася ці сапсавалася нейкім іншым чынам, настолькі частыя, што сталі ўжо будзённасцю.
Чытайце таксама:
Продажы аўтобусаў МАЗ у Расіі ўпалі амаль у 20 разоў
У цэнтры Мінска згарэў аўтобус МАЗ ВІДЭА