БЕЛ Ł РУС

Ліцэю БДУ прысвоена імя Фелікса Дзяржынскага

17.06.2024 / 10:16

Nashaniva.com

Ліцэй БДУ атрымаў імя Фелікса Дзяржынскага. Раней назвацца ў гонар Жалезнага Фелікса «выказаў жаданне» калектыў некалі слаўнай навучальнай установы.

Пра тое, што Ліцэю БДУ могуць прысвоіць імя Жалезнага Фелікса, стала вядома ў сакавіку з рабочай сустрэчы дырэктаркі Ліцэя Таццяны Мамчыц з кіраўніцтвам БДУ.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя шляхі павышэння эфектыўнасці прафарыентацыйнай работы, пытанні ідэалагічнай і выхаваўчай работы з моладдзю.

Таццяна Мамчыц перадала рэктару БДУ Андрэю Каралю «калектыўны зварот супрацоўнікаў Ліцэя з прапановай аб прысваенні навучальнай установе імя «выдатнага ўраджэнца беларускай зямлі Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага», паведамляў тады тэлеграм-канал Ліцэя БДУ.

@nashanivanews Галоўны ліцэй Беларусі перайменавалі ў гонар савецкага чэкіста #лицейбгу #беларусь #ссср #нашаніва #белорусы #школьники ♬ Stargazing (Slowed + Reverb) - Marcelo De Carvalho

Варта зазначыць, што ідэя з Дзяржынскім не выглядала нечаканай. Увосень 2022 года Ліцэй БДУ разам з КДБ праводзіў культурна-патрыятычны конкурс «Першыя сярод роўных». Удзельнічаць у ім маглі выкладчыкі і ліцэісты. Свае таленты ім прапанавалі праявіць у шасці намінацыях. У адной з іх, напрыклад, канкурсантаў прасілі намаляваць комікс аб жыццёвым шляху і дзяржаўнай дзейнасці Фелікса Дзяржынскага.

А сёлета калектыў Ліцэя зладзіў суботнік у музеі-сядзібе «Дзяржынава».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула