БЕЛ Ł РУС

Сілавікі затрымалі беларуса, які адправіў у ЧКБ звесткі суддзі Кастрычніцкага раёна Мінска

17.06.2024 / 12:34

Nashaniva.com

Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманым.

«Медыязона» знайшла старонку затрыманага ў VK.com. Там ён падпісаны як Іван Царык.

На камеру хлопец кажа, што працуе самазанятым у сферы ўстаноўкі антэн, відэаназірання і тэлекамунікацый. У сацсетках пазначана, што затрыманы працуе ў кампаніі «Мегашоп», якая спецыялізуецца на ўстаноўцы спадарожнікавага тэлебачання і сістэм «Разумны дом».

Затрыманы кажа, што адправіў у тэлеграм-бот «Чорнай кнігі Беларусі» звесткі пра суддзю Кастрычніцкага раёна Мінска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула