БЕЛ Ł РУС

Польскія фермеры разлілі свіны гной на мяжы з Беларуссю — каб спыніць мігрантаў-мусульман

18.06.2024 / 13:10

Nashaniva.com

Фермеры вырашылі такім чынам дапамагчы памежнікам.

Скрыншот відэа OOPR

Польскія фермеры, якія ўдзельнічаюць у агульнанацыянальным пратэсце, вырашылі правесці акцыю на мяжы з Беларуссю. Яны разлілі свіны гной на паласе ўздоўж плота, каб спыніць мігрантаў.

Фермеры такім чынам вырашылі дапамагчы памежнікам у іх барацьбе з нелегальнай міграцыяй з тэрыторыі Беларусі, паведамляе wp.pl.

«Мы пачынаем паліваць памежную паласу на польска-беларускай мяжы свіным гноем. Мы пакажам, што праяўляем салідарнасць з польскімі сілавікамі. Мы пакажам уладам, як абараніць нашу тэрыторыю», — распавёў прадстаўнік пратэстнага саюза фермераў Дам'ян Муравец.

Яго калега адзначыў, што разліваць гной фермеры будуць толькі там, дзе атрымаюць на гэты дазвол ад пагранслужбы.

«Усё будзе зроблена па законе. Мы спадзяемся, што калі мы разальём свіны гной, нелегалы не пяройдуць гэтую паласу, калі будуць прытрымлівацца сваёй веры», — лічыць фермер.

@nashaniva Польскія фермеры разлілі свіны гной на мяжы з Беларуссю. Навошта? #беларусь #нашаніва #граница #пограничник #фермеры ♬ Comedy Scenes - Comical, stupid, odd, lovely (Drumless)(1441321) - Ponetto

Удзельнікі акцыі лічаць, што большая частка мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі, вызнаюць іслам. У гэтай рэлігіі свіння лічыцца нячыстай жывёлай.

Калі менавіта была праведзеная акцыя, невядома. З 13 чэрвеня ў Польшчы на мяжы з Беларуссю дзейнічае буферная зона, доступ грамадзян туды абмежаваны.

Чытайце таксама:

Цягнік з мігрантамі затрымалі ў Кузніцы: яны хацелі трапіць у Польшчу ў грузавым вагоне

Жыхароў Польшчы заклікаюць паведамляць аб падазроных людзях ля «буфернай зоны»

У Калодзішчах сілавікі зноў затрымалі вялікую групу мігрантаў

Каментары да артыкула