БЕЛ Ł РУС

Генпракуратура Украіны паведаміла пра абезгалоўліванне ўкраінскіх палонных расійскімі вайскоўцамі

18.06.2024 / 17:37

Nashaniva.com

Генеральны пракурор Украіны Андрэй Косцін у сацсетцы X згадаў пра «новыя жудасныя доказы злачыннай палітыкі РФ, накіраванай на знішчэнне ўкраінцаў».

Фота: x.com/AndriyKostinUa

Паводле Андрэя Косціна, ягонае ведамства атрымала інфармацыю, што расійскія камандзіры аддалі загад не браць у палон украінскіх вайскоўцаў, затое забіваць іх з нечалавечай жорсткасцю — шляхам абезгалоўлівання. Факт здзяйснення падобнага злачынства, паводле яго, быў зафіксаваны ў Данецкай вобласці.

Як сцвярджае ўкраінскі генеральны пракурор, «гэтыя злачынныя загады былі аддадзеныя на ўзроўні кіраўніцтва батальёна і роты акупацыйных войскаў».

У пацвярджэнне слоў ён апублікаваў фота ўкраінскага бронеаўтамабіля «Козак-7», на капоце якога, мяркуючы па ўсім, ляжыць галава чалавека, якая на здымку заблюраная.

Чытайце таксама:

Некалькі забітых пры штурме захопнікаў былі ў кайданках. Што не так у афіцыйнай версіі з закладнікамі ў растоўскім СІЗА 

«Выклікае асацыяцыі з нацысцкімі лагерамі смерці». Украінцы паказалі чалавека пасля двух гадоў расійскага палону

Украіна і Расія правялі першы з лютага абмен ваеннапалоннымі

Каментары да артыкула