БЕЛ Ł РУС

У Беларусь прыляцеў дырэктар ФСБ

20.06.2024 / 17:41

Nashaniva.com

Самалёт Аляксандра Бортнікава сеў у Брэсце.

Аляксандр Бортнікаў. Фота: прэс-служба Крамля

Самалёт Ту-154М Спецыяльнага лётнага атрада Расіі прызямліўся ў аэрапорце «Брэст» у 16.23. На борце знаходзілася дэлегацыя ФСБ Расіі на чале з дырэктарам Аляксандрам Бортнікавым, паведамляе тэлеграм-канал «МатолькаПамажы».

Мяркуючы па ўсім, Бортнікаў і ягоныя падначаленыя возьмуць удзел у памятных мерапрыемствах, прысвечаных пачатку нямецка-савецкай вайны 22 чэрвеня.

Апошнія два гады ў гэтыя ж самыя даты ў Беларусь прылятаў кіраўнік расійскага Следчага камітэта Аляксандр Бастрыкін.

Чытайце таксама:

Расія знайшла вінаватага ў крушэнні свайго ўнікальнага А-50У коштам $300 мільёнаў

«Расія рыхтуецца да доўгай вайны»: пра што сведчыць прызначэнне Белавусава

У Беларусь сярод ночы прыляцеў прэм'ер Эсваціні

Каментары да артыкула