БЕЛ Ł РУС

У тэлевізійным пакеце «Белтэлекама» запусцілі новы эратычны канал

20.06.2024 / 21:43

Nashaniva.com

У прэс-службе кампаніі «Белтэлекам» паведамілі пра запуск новага тэлевізійнага канала. Па словах аператара, з 18 чэрвеня ён стаў даступны ў дадатковым тэматычным пакеце «Начны», пашыраных пакетах ZALA IPTV і базавым пакеце «Канапа ТБ» SMART ZALA.

У арганізацыі паведамілі, што вяшчанне новага канала запусцілі ў абмен на іншы, які праіснаваў усяго два месяцы. Так, у сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння дазволу на трансляцыю ў Беларусі закрылі тэлеканал Candy, але запусцілі вяшчанне канала Erox.

У «Белтэлекаме» адзначылі, што гэты канал, «прызначаны для дарослай аўдыторыі старэйшай за 18 гадоў».

Такім чынам, з 18 чэрвеня паўналетнім беларусам сталі даступныя на ТБ «эратычныя фільмы вытворчасці вядомых еўрапейскіх і амерыканскіх студый». У тэлепраграме Erox фігуруюць такія стужкі, як «Салодкія дзяўчынкі», «Споведзь грэшніцы», «Гарачыя хатнія гаспадыні» і іншыя.

Чытайце таксама:

«Ты як раб: проста ідзеш і робіш гэта». Беларусы, якія лічаць сябе сэксаголікамі і цвёрда вырашылі «завязаць», расказалі пра свой досвед

Нечаканы працяг кар’еры Сашы Грэй. Чым цяпер займаецца былая зорка фільмаў для дарослых?

«Спачатку пагражаў суіцыдам, а потым дасылаў порна»: што бывае, калі спрабуеш зрабіць першае спатканне апошнім

Сацсетка X афіцыйна дазволіла сваім карыстальнікам публікаваць эротыку і парнаграфію

Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?

Каментары да артыкула