БЕЛ Ł РУС

Украінскія дроны атакавалі Краснадарскі край і Севастопаль

21.06.2024 / 7:53

Nashaniva.com

Улады Краснадарскага краю Расіі пацвердзілі, што рэгіён адбіваў масіраваны налёт украінскіх дронаў прынамсі на тры раёны. Нападу дронаў падвергліся Ейскі, Цямрукскі і Северскі раёны, піша Бі-бі-сі.

Аператыўны штаб таксама сцвярджае, што ўсе атакі адбітыя. Некаторыя расійскія тэлеграм-каналы, абапіраючыся на інфармацыю ад мясцовых жыхароў, пішуць пра адваротнае. У Ейску, па іх звестках, успыхнуў пажар у раёне ваеннага аэрадрома.

У пасёлку Афіпскім, дзе толькі мінулай ноччу дроны атакавалі НПЗ, цяпер атацы, па гэтых непацверджаных даных, падвергнулася электрастанцыя.

У раёне Краснадара дрон меркавана ўдарыў па нафтабазе. Больш дакладнай інфармацыі, пацверджанняў, абвяржэнняў няма.

Выбухі таксама чулі жыхары Наварасійска і нават Валгаграда. Пацверджанняў або аспрэчанняў зноў-такі няма.

Пры гэтым, па звестках маніторынгавых каналаў, налёт яшчэ не скончыўся: новыя дроны ляцяць праз Азоўскае мора.

Налёты ўкраінскіх дронаў працягваюцца — цяпер атаку беспілотнікаў адбівае Севастопаль. Пра гэта напісаў у тэлеграме Міхаіл Разважаеў.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, збітыя ўжо 4 беспілотнікі», — піша Разважаеў.

Ён сцвярджае, што разбурэнняў і пацярпелых няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула