БЕЛ Ł РУС

У Беларусі трох чалавек абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрактаў на расійскай чыгунцы

22.06.2024 / 10:57

Nashaniva.com

ГУБАЗіК паведаміў пра затрыманне жыхара Брэста і двух расіянаў, якіх затрымалі за спробу рабавання дома бізнэсоўца, але па выніку абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрактаў на расійскай чыгунцы. Гэта паказалі ў сюжэце «Беларусь 1», піша «Белсат».

Ілюстрацыйнае фота

У сюжэце паказалі фрагмент паказанняў затрыманага мінулай восенню 37-гадовага жыхара Брэста, які нібыта падпісаў здзелку са следствам. На ім ён кажа, што ў 2013 годзе займаўся перавозкай тавараў ва Украіну, дзе і пазнаёміўся з грамадзянінам гэтай краіны, які пазней стаў «куратарам украінскіх спецслужбаў».

Прадстаўнік Следчага камітэту Беларусі Дзяніс Азаранка заявіў, што затрыманы нібыта пазнаёміўся з двума жыхарамі Расіі і дамовіўся з імі выконваць заданні ўкраінскіх спецслужбаў.

У сюжэце БТ сцвярджаецца, што берасцеец і расейцы вырашылі наладзіць серыю тэрактаў на расійскай чыгунцы. У ліпені яны накіраваліся ў Бранск, дзе знайшлі схованку, але ў ёй былі муляжы, паколькі яе да гэтага знайшлі спецслужбы.

Затрымалі іх чамусьці не падчас ускрыцця схованкі, а пазней, падчас спробы рабавання дома бізнесмена.

У сюжэце БТ заявілі, што берасцеец абвінавачваецца па пяці артыкулах КК Беларусі, «у тым ліку разбой і тэрарызм».

Інфармацыю пра абвінавачванні на адрас расейцаў не агучвалі нібыта «ў інтарэсах следства».

Беларускія «рэйкавыя партызаны» актыўна дзейнічалі ў пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне, калі з Беларусі на Кіеў ішлі расійскія войскі. Але «рэйкавыя партызаны» тады не падрывалі ўласна рэйкі, а псавалі тэхніку без чалавечых ахвяраў.

Чытайце таксама:

Палітвязню Дзянісу Дзікуну дадалі 2 гады калоніі па новай крымінальнай справе

Зноў будуць судзіць «рэйкавага партызана» са Светлагорска

КДБ можа прапаноўваць людзям супрацу пад выглядам украінцаў. Аналіз фільма пра «тэрарыстаў, якіх вяло СБУ»

Каментары да артыкула