БЕЛ Ł РУС

Трэнер Венгрыі пра траўму Варгі: У яго пералом косткі твару. Ён больш не згуляе на Еўра

24.06.2024 / 7:54

Nashaniva.com

Марка Росі распавёў пра траўму форварда зборнай Венгрыі Барнабаша Варгі, атрыманую падчас паядынку з Шатландыяй.

Скрын трансляцыі

«Мы чулі, што яго стан стабільны. Ён знаходзіцца пад наглядам у бальніцы. Мы ведаем, што ў яго пералом [тварнай косткі]. Не ведаем, ці прыйдзецца яго апераваць, але ён дакладна больш не згуляе на гэтым Еўра. Але самае галоўнае, што з ім усё ў парадку», — сказаў галоўны трэнер зборнай Венгрыі.

Інцыдэнт здарыўся ўчора падчас матча Шатландыя — Венгрыя на Еўра-2024. Варга бег на вароты і сутыкнуўся ў штрафной з галкіперам шатландцаў Ангусам Ганам, пасля чаго страціў прытомнасць і некалькі хвілін нерухома ляжаў на зямлі. Гульцы Венгрыі акружылі яго і закрылі ад чужых вачэй коўдрай. 

Скрын трансляцыі

Затым Варгу эвакуявалі на насілках.

Чытайце таксама:

Падчас гульні Шатландыя — Венгрыя на Еўра здарылася жудасная траўма

Венгрыя на апошняй хвіліне вырвала перамогу ў Шатландыі ВІДЭА

Група, у якой максімальна ўсё заблытана. І здавалася б, пры чым тут КДБ?

Каментары да артыкула