БЕЛ Ł РУС

У палях Беларусі загарэўся першы ў гэтым годзе камбайн

24.06.2024 / 12:26

Nashaniva.com

Цар калгасных палёў загарэўся ў Асіповіцкім раёне каля вёскі Вязычын.

Скрыншот відэа МНС

Калі падраздзяленні МНС прыбылі на месца, маторны адсек гарэў адкрытым полымем, а камбайнер стрымліваў распаўсюджванне пажару вогнетушыцелем, які меўся ў сельгасмашыне, паведамляе МНС.

У выніку пажару знішчаны маторны адсек, пашкоджана лакафарбавае пакрыццё.

Меркаваная прычына здарэння — кароткае замыканне электраправодкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула