БЕЛ Ł РУС

ЕС увёў санкцыі супраць БРСМ, а таксама расійскіх спевакоў Шамана і Паліны Гагарынай

24.06.2024 / 13:33

Nashaniva.com

Рада ЕС зацвердзіла 14-ы пакет санкцый супраць Расіі. У ім — пашыраныя персанальныя абмежаванні, пад якія трапілі 69 фізічных асоб і 47 кампаній.

 

У 14-ы пакет ЕС уключыў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі за садзейнічанне ў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з незаконна акупаваных тэрыторый, а таксама яго лідара Аляксандра Лук'янава персанальна. 

Таксама ў санкцыйны спіс уключылі спявачку Паліну Гагарыну, спевака Шамана (Яраслаў Дронаў), акцёра Івана Ахлабысціна. 

Акрамя таго, у спіс увайшоў міжнародны дзіцячы цэнтр «Артэк», «Уральскія авіялініі», фонд імя Кадырава, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, галоўнакамандуючы ВМФ Расіі адмірал Аляксандр Майсееў. 

Таксама ўведзеныя абмежаванні ў дачыненні да так званага ценявога расійскага флоту, пад іх трапілі 27 судоў. 

ЕС у новым пакеце санкцый забараніў СМІ, партыям і аналітычным арганізацыям ЕС прымаць фінансаванне з расійскіх крыніц. 

Разам з гэтым Брусэль увёў санкцыі супраць кампаній з Кітая, Казахстана, Кыргызстана, Турцыі і ААЭ за абыход абмежаванняў у дачыненні да Масквы.

 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула