БЕЛ Ł РУС

Маршруткі і аўтобусы з Мінска ў Барысаў і Жодзіна будуць хадзіць па-новаму

24.06.2024 / 17:49

Nashaniva.com

Змены ўводзяцца з 10 ліпеня.

Маршруткі і аўтобусы з Мінска ў Барысаў і Жодзіна з 10 ліпеня будуць хадзіць са станцыі метро «Уручча».

Новаўвядзенне тычыцца міжгародняга аўтобуснага маршруту № 500Э «Мінск — Барысаў» і прыгарадных № 471С / 472С / 2473СК / 2473аСК «Мінск — Жодзіна». Пры гэтым аўтобус №500э перастане курсіраваць на ўчастку маршруту ад ДС «Славінскага» да станцыі метро «Уручча», расказалі ў «Мінскаблаўтатрансе».

Змены ўводзяць для зніжэння нагрузкі на прыпынак побач з метро «Усход» і пераразмеркавання маршрутаў барысаўскага і жодзінскага кірункаў.

Чытайце таксама:

Поўная людзей маршрутка перакулілася па дарозе на Гродна

У Мінску ў нядзелю абмяжуюць рух транспарту з-за рэпетыцыі параду

Якія аўтобусы і тралейбусы прапануецца адмяніць пасля адкрыцця новых станцый метро КАРТА

Каментары да артыкула