БЕЛ Ł РУС

У Мінску кур'ер на электрасамакаце ўцякаў ад ДАІ — ВІДЭА

25.06.2024 / 9:52

Nashaniva.com

Спачатку пераслед ідзе па праезнай частцы, потым электрасамакатчык заехаў на ходнікі і ехаў там, але і аўтамабіль ДАІ з уключанымі пробліскавымі маячкамі не адставаў.

За пагоняй назіралі здзіўленыя пешаходы, а некаторыя на ўсялякі выпадак адскоквалі ў бок. Урэшце відаць, як аўтамабіль ДАІ мякка блакуе ўцекача, паведамляе ABW.by.

Справа была ў мінулую нядзелю. На вуліцы Машынабудаўнікоў у Мінску інспектары ДАІ заўважылі, як па праезнай частцы рухаецца мужчына на электрасамакаце. На патрабаванні аб спыненні пешаход не адрэагаваў, а працягнуў рух па ходніках.

Інспектары паехалі за парушальнікам, уключыўшы спецыяльныя гукавыя і светлавыя сігналы і ацэньваючы бяспеку дарожнага становішча, а таксама верагодныя рызыкі. Мужчыну затрымалі.

«На гэты момант складзены адміністрацыйны матэрыял, электрасамакат канфіскаваны ў рамках адміністрацыйнага працэсу», — сказана ў паведамленні ДАІ.

ДАІ нагадала, што на сродках персанальнай мабільнасці дазволена перасоўвацца па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці — па тратуары, пешаходнай дарожцы альбо абочыне з хуткасцю не вышэй за 25 км/г, не ствараючы перашкод для руху іншых.

«А я думала, чаму кур'ер вёз маю піцу 15 сутак?», «Я так разумею, заказ з ДАІ забіраць цяпер?», «Калі дастаўка змянілася на самавываз?» — жартуюць у каментарах.

Чытайце таксама:

У Маладзечанскім раёне легкавік сутыкнуўся з маршруткай, яна перакулілася. Усе жывыя

Поўная людзей маршрутка перакулілася па дарозе на Гродна

У Смаргоні матацыкліст на поўнай хуткасці ўрэзаўся ў легкавік ВІДЭА

Каментары да артыкула