БЕЛ Ł РУС

У рамках баявой праверкі ўзмацнілі патруляванне мяжы з Украінай

25.06.2024 / 10:25

Nashaniva.com

Сілы спецыяльных аперацый у цесным узаемадзеянні з ракетнымі войскамі і артылерыяй працягваюць выконваць вучэбна-баявыя задачы ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях у рамках раптоўнай праверкі гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных сіл, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Адпрацоўваюцца пытанні:

— па ўзмацненні ўчасткаў дзяржаўнай мяжы на магчымых напрамках «незаконнага пранікнення на тэрыторыю Беларусі ўзброеных груп баевікоў»;

— перакрыцця каналаў дастаўкі зброі, боепрыпасаў і іншых сродкаў, якія могуць выкарыстоўвацца для дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне.

Для выяўлення дыверсійна-разведвальных груп і навалы сіл умоўнага суперніка ў цяжкадаступнай лясіста-багністай мясцовасці выкарыстоўваюцца беспілотныя разведвальныя комплексы, якія ў рэжыме рэальнага часу перадаюць каардынаты разлікам артылерыйскіх падраздзяленняў для нанясення агнявога паражэння, піша Мінабароны.

Чытайце таксама:

Ва Узброеных сілах пачалася раптоўная праверка боегатоўнасці — на мяжы з Украінай

З выкарыстаннем «Паланэзаў», «Градаў» і баявой авіяцыі. Падрабязнасці маштабнай баявой праверкі Узброеных сіл

Падраздзяленні зенітных ракетных войскаў заступілі на баявое дзяжурства

Каментары да артыкула