БЕЛ Ł РУС

У Германіі зафіксаваны новы выпадак падману са старымі беларускімі рублямі

26.06.2024 / 9:49

Nashaniva.com

У Германіі зарэгістраваны яшчэ адзін выпадак махлярства з выкарыстаннем беларускіх банкнот, якія выйшлі з ужытку. Пра яго распавяла паліцыя горада Услар зямлі Ніжняя Саксонія, піша сайт «Беларусь і свет».

Newuaction.ru

Інцыдэнт адбыўся ў суботу 15 чэрвеня ў прамежку ад 20: 10 да 20: 40 на шашы L 554 паміж населенымі пунктамі Ферлихаузен і Оффензен.

Двое невядомых на падставе экстранай сітуацыі спынілі машыну з 27-гадовым кіроўцам з горада Бамберг і абмянялі яму купюру ў 500 рублёў на меншую суму ў еўра.

Па словах пацярпелага, транспартным сродкам злачынца быў аўтамабіль Audi цёмнага колеру.

Цяпер праваахоўнікі шукаюць сведак, якія маюць якую-небудзь інфармацыю, якая адносіцца да справы.

Чытайце таксама:

У Маладзечне чалавек двойчы прынёс у краму замест рублёў «дублі». І ў яго атрымалася

Мінчук схлусіў, што згубіў кашалёк, і забраў чужы

Махляры пераканалі 83-гадовую жанчыну перавесці ім грошы, бо «купюры заражаныя»

Каментары да артыкула