На Гомельшчыне намалявалі некалькі графіці, прысвечаных савецкім героям
«Флагшток» сабраў новую порцыю казённага стрыт-арта, які апошнім часам аздобіў вуліцы Гомеля і райцэнтра Чачэрска.
Графіці з выявай Галіны Дакутовіч
У Гомелі з'явіліся партрэты чырвонаармейца Барыса Царыкава і лётчыцы Галіны Дакутовіч, а ў Чачэрску — загінулых падчас Другой сусветнай вайны братоў Лізюковых. Усе графіці выкананыя на рускай мове і змяшчаюць камуністычную сімволіку.
Графіці з выявай Барыса Царыкава
Увогуле, нагадвае «Флагшток», у Гомельскай вобласці з 2020 года персанажы Другой сусветнай вайны сталі асноўнымі сярод сюжэтаў насценнага жывапісу. Менавіта іх выявы замаўляюць чыноўнікі ў органах мясцовай выканаўчай улады.
Графіці з выявай братоў Лізюковых
Чытайце таксама:
Лукашэнка адкрыў спарткомплекс з партрэтам Ціханоўскай?
У Чачэрску малююць графіці з сярпом, молатам і пяціканцовай зоркай
У Валожыне з'явіліся графіці ў гонар Дуніна-Марцінкевіча і Рушчыца