Правакатарка, якая разгульвае па Брэсце з расійскім Z-сцягам — супрацоўніца Камітэта судовых экспертыз
У арсенале Святланы Лапацентавай (Сядовай) і беларускі, і расійскі, і савецкі сцягі.
Жыхаркі Брэста Садзія Гараніна (злева) і Святлана Лапацентава. Скрын відэа з тыктоку Гаранінай
Зусім нядаўна мы пісалі пра фанатку вайны, што гуляла па вуліцах Брэста з расійскім сцягам з літарай Z. Канфлікт з ёй скончыўся пакараннем як мінімум аднаго чалавека.
Праект «Чорная карта Беларусі» знайшоў яшчэ адну такую «гераіню». У гэтым дапамог тыкток-канал ураджэнкі Дагестана, а цяпер жыхаркі Брэста Садзіі Гаранінай (Казека).
На адным з відэа бачна, як дзве жанчыны пад акампанемент песні «За Россию, за Донбасс, Беларусь, Кубань, Кавказ. Золотые купала. Славься, русская земля!» ідуць па адной з вуліц горада, размахваюць сцягамі і стараюцца падпяваць. Гараніна размахвае дзяржаўным сцягам Беларусі, а яе сяброўка нясе адразу два сцягі. Сярод іх — расійскі сцяг з Z-сімволікай.
Як высветлілі аўтары тэлеграм-канала, гэта Святлана Лапацентава. Жанчыне 57 гадоў. Адметным з'яўляецца яе месца працы — Упраўленне дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці.
Святлана Лапацентава (Сядова). Фота: старонка жанчыны ў «Аднакласніках»
На сваёй старонцы ў «Аднакласніках» (там яна падпісана як Сядова) побач з відэаролікамі на рэлігійную тэматыку жанчына посціць песні расійскіх выканаўцаў Z-тэматыкі.
Чытайце таксама:
Стала вядома, што за жанчына-правакатарка хадзіла па Брэсце з расійскім сцягам з Z-сімволікай