БЕЛ Ł РУС

У Гродне за каментары судзяць сузаснавальніка фірмы па гарадскіх перавозках

1.07.2024 / 12:26

Nashaniva.com

Гродзенскі абласны суд пачынае разгляд крымінальнай справы Ігара Сушко. Яго абвінавачваюць у «распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК).

Ігара затрымалі 23 лістапада 2023 года. З відэа, апублікаванага сілавікамі вядома, што ён з’яўляўся сузаснавальнікам фірмы па гарадскіх маршрутных перавозках, піша «Вясна».

На камеру ён кажа, што быў затрыманы за каментары ў Telegram-каналах пра беларускіх і расейскіх вайскоўцаў.

Справу прызначылі разглядаць суддзю Віталя Кулеша.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула