У Глыбокім сілавікі затрымалі мужчыну, які ў «Аднакласніках» рэпосціў навіны «Нашай Нівы»
Ролік з ім апублікаваў праўладны канал.
На відэа мужчына кажа, што ён рабіў рэпосты ў «Аднакласніках» з груп «Наша Ніва», «Беларусь усё пра ўсё» і «Белсат».
Сілавікі напісалі, што мужчына паўстане перад судом за «распаўсюд экстрэмізму» не ўпершыню.