Такер Карлсан анансаваў інтэрвʼю з Зяленскім
Амерыканскі журналіст Такер Карлсан паведаміў у твітары, што неўзабаве можа зʼявіцца ягонае інтэрвʼю з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Такер Карлсан. Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
«Падобна, у нас ёсць інтэрвʼю з Зяленскім», — напісаў Карлсан. Ён дадаў, што дамовіцца аб гэтым інтэрвʼю спрабаваў на працягу двух гадоў, а з асаблівай інтэнсіўнасцю пасля інтэрвʼю з Пуціным у лютым.
«Справа ў тым, каб данесці да амерыканцаў вельмі неабходную інфармацыю аб канфлікце, які поўнасцю мяняе пазіцыю іх краіны ў свеце. Мы спадзяемся, што гэта адбудзецца неўзабаве», — напісаў ён.
9 лютага інтэрвʼю Карлсану даў Уладзімір Пуцін, дзе ў чарговы раз заявіў, што ўкраінцы — гэта тыя ж рускія, а Украіны як такой не існуе. Карлсан у падкасце іншага амерыканскага журналіста распавёў пра свае ўражанні ад інтэрвʼю з Пуціным і прызнаў, што Крэмль спрабуе дэманізаваць украінцаў, называючы іх нацыстамі. «Я думаю, гэта самае тупое, што я калі-небудзь чуў», — выказаў сваё меркаванне Карлсан.
Чытайце таксама:
Павел Дураў даў інтэрвʼю Такеру Карлсану
«Дэнацыфікацыя — самае тупое, што я чуў» — Такер Карлсан пра інтэрв'ю з Пуціным
Якія гістарычныя дакументы пра Украіну Пуцін паказаў Карлсану