Сілавікі затрымалі дальнабойшчыка, які ў чат-рулетцы «наплёў, што ваяваў»
Сілавікі затрымалі дальнабойшчыка з аграгарадка Стара-Барысаў. У відэачаце ён сказаў «Слава Украіне» і што тэлефанаваў у пасольства Украіны.
На міліцэйскім відэа мужчына кажа, што ў чат-рулетцы «наплёў, што нібыта ваяваў», а таксама, што тэлефанаваў ва ўкраінскае пасольства.
Затрымліваць дальнабойшчыка прыехалі 6 чалавек са зброяй і вялікая група ў штацкім. Затрыманне здымалі з дрона.
Чытайце таксама:
Вынеслі прысуд пенсіянеру з Барысава, які ў сваіх творах нібыта абразіў Лукашэнку
«Кадэбіст у чорных скураных пальчатках задаваў пытанні, і калі я не адказвала, пачынаў мяне душыць»