БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Зімбабвэ не будзе балатавацца на трэці тэрмін

5.07.2024 / 15:31

Nashaniva.com

Эмерсан Мнангагва заявіў, што не збіраецца вылучаць сваю кандыдатуру, а будзе прытрымлівацца абмежавання ў два тэрміны, закладзенага ў Канстытуцыю

Лукашэнка і Эмерсан Мнангагва. Фота: president.gov.by

«Я адслужыў свой першы тэрмін, і ён скончыўся, затым мы пайшлі ў Кангрэс, і вы выбралі мяне прэзідэнтам на новы тэрмін, так што цяпер ідзе мой апошні пяцігадовы тэрмін», — піша тамтэйшае выданне The Herald.

Мнангагва дадаў, што пасля заканчэння тэрміну ён сыдзе на пенсію, прычым пакіне і пасаду лідара партыі «Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз — Патрыятычны фронт».

Эмерсан Мнангагва (яму ў верасні споўніцца 82 гады) з'яўляецца трэцім прэзідэнтам у гісторыі краіны. Ён кіруе краінай з 2017 года.

Першым прэзідэнтам Зімбабвэ быў у 1980-1987 гадах быў Канаан Банана, асуджаны ў 1998-м за сэксуальны гвалт і садамію на дзевяць гадоў умоўнага тэрміну і шэсць месяцаў рэальнага. З 1987 па 2017 год цягам трыццаці гадоў краінай кіраваў Роберт Мугабэ, якога скінулі ў выніку вайсковага перавароту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула