БЕЛ Ł РУС

Будаўнікі паказалі школу ў Лебядзіным. Як яна выглядае

8.07.2024 / 12:41

Nashaniva.com

Гэтая школа ў Лебядзіным разлічана на 1020 дзяцей. Што яшчэ засталося дарабіць у школе да адкрыцця, распавялі ў тэлеграм-канале «Мінскбуд».

 Усе фота: Мінскбуд

— Школа ў Лебядзіным на нізкім старце — гэта прыкметна. Хоць і трэба яшчэ дамасціць плітку на прылеглай да будынка тэрыторыі, змантаваць агароджу спортпляцовак і крылцаў, дадаць малых архітэктурных формаў. Але ўжо не глабальна, — распавядаюць у «Мінскбуд».

Як толькі будзе зручнае надворʼе, будаўнікі зоймуцца пакрыццём бегавых дарожак і спартыўных пляцовак.

У актавай зале завяршаюць укладваць паркет, а ў спартзалах на гэтым тыдні плануюць мантаваць снарады. Басейны ўжо гатовы да запаўнення вадой. 

Мэбля ў класах расстаўлена. Абсталяванне ў харчаблоку гатова да падключэння. 

Пакуль дату адкрыцця ў «Мінскстроі» не называюць, але відавочна, што да пачатку навучальнага года школу адкрыюць.

Чытайце таксама:

«У некаторых кватэрах праблемы з вокнамі ёсць да гэтага часу». Як жывецца ў адзіным у Беларусі спіральным доме

У Мінску адмовіліся ад будаўніцтва крытага лыжнага комплексу

У Магілёве збіраюць подпісы супраць знішчэння замчышча пад музей цара

Каментары да артыкула