БЕЛ Ł РУС

Беларускія і кітайскія вайскоўцы адпрацуюць бой у населеным пункце непадалёк ад мяжы з Польшчай

8.07.2024 / 15:36

Nashaniva.com

Вучэнні пачаліся на палігоне «Брэсцкі».

Фота: Мінабароны

Адкрыццё сумеснай трэніроўкі беларускіх і кітайскіх вайскоўцаў «Атакуючы Сокал» адбылося на палігоне «Брэсцкі».

У рамках антытэрарыстычных вучэнняў вайскоўцы абедзвюх краін адпрацуюць пытанні начнога дэсантавання, пераадолення водных перашкод, вядзення дзеянняў у населеным пункце, паведамляе Мінабароны.

Плануецца, што на асобных этапах трэніроўкі будуць задзейнічаныя зводныя падраздзяленні з беларускіх і кітайскіх вайскоўцаў.

Вучэнні пройдуць з 8 па 19 ліпеня. Сярод галоўных мэт — абмен вопытам і зладжванне беларускіх і кітайскіх падраздзяленняў.

Чытайце таксама:

У Беларусь прыляцелі вайскоўцы з Кітая

Мінабароны пужае правакацыямі з боку ўкраінцаў

У Беларусь зноў прыляцеў міністр абароны РФ

Каментары да артыкула