Следам за жодзінскім прадпрымальнікам Міцкевічам затрымалі і ягоную жонку
Адзін з блізкіх да сілавікоў тэлеграм-каналаў апублікаваў відэа з затрыманай жыхаркай Жодзіна. Як сцвярджае «Медыязона», жанчыну завуць Кацярына Міцкевіч і яна жонка прадпрымальніка Аляксандра Міцкевіча, з якім сілавікі апублікавалі відэа на мінулым тыдні.
На відэа жанчына адмаўляе свой удзел у мітынгах і кажа, што не мае нічога супраць улады. Яна паведаміла, што, маўляў, хадзіла на сустрэчу з мэрам, але ў пратэстах не ўдзельнічала.
У якім статусе знаходзіцца беларуска і па якім артыкуле яе абвінавачваюць — невядома.
Чытайце таксама:
Затрымалі прадпрымальніка Аляксандра Міцкевіча
Затрымалі ўладальніка лідскага рэстарана Vashi Guli
Магілёўскіх журналістаў будуць судзіць за ўдзел «у баявых дзеяннях за мяжой»