БЕЛ Ł РУС

Пяскоў: На дзіцячую бальніцу ў Кіеве ўпала «антыракета»

9.07.2024 / 11:20

Nashaniva.com

Прадстаўнік Крамля падчас брыфінгу заявіў, што расійская армія не наносіць удары па цывільнай інфраструктуры і атакуе выключна ваенныя аб'екты.

«Я заклікаю вас кіравацца заявай Мінабароны Расіі, якая абсалютна выключае, што мелі месца ўдары па нейкіх грамадзянскіх цэлях, і ў якой указана, што гаворка ідзе аб падзенні антыракеты», — сказаў Пяскоў.

Па апошніх звестках, у выніку абстрэлу Кіева загінулі 27 чалавек, пацярпелі яшчэ 117 чалавек.

Чытайце таксама:

Украінцаў скарыла ВІДЭА, як ветэран на пратэзе разбірае завалы дзіцячай клінікі ў Кіеве. Аказалася, гэта беларус

З'явілася відэа з момантам удару расійскай ракеты Х-101 па дзіцячай бальніцы «Ахматдзіт»

Удар па дзіцячай бальніцы ў Кіеве быў нанесены расійскай ракетай. Вось якія доказы

Каментары да артыкула