БЕЛ Ł РУС

Някляеў адзначае народзіны выхадам новай кнігі

9.07.2024 / 13:40

Nashaniva.com

Уладзімір Някляеў, якому 9 ліпеня споўнілася 78 гадоў, выпусціў новы зборнік паэзіі «Без Айчыны. Кніга турмы і замежжа», піша bellit.info.

Кніга выйшла ў польскім выдавецтве Kollegium Europy Wschodniej (KEW). Навіной Уладзімір Някляеў падзяліўся ў сваім фэйсбуку і апублікаваў некалькі вершаў з новай кнігі.

ЕРУСАЛІМ

1

Як зброю, Слова ўзяў — і кінуў выклік Богу.
«Не Ты мне — вусце. І не Ты — выток».
Пяском на шкле намаляваў дарогу.
Свой лёс на ёй. А вецер знёс пясок.

Наўпрост за ветрам рушыў. Без дарогі.
Па тым пяску, які пад ногі лёг.
Не сталася над Богам перамогі.
І нават лёс свой ён не перамог.

За крокам крок дакрочыў да пустэчы,
Да прорвы ў ёй, куда сцякаў пясок…

Сіл не знаходзіў на апошні крок.
Цямнела бездань. Ён ступіць не мог.
І нехта ззаду падштурхнуў у плечы.
Ён азірнуўся. Гэта быў не Бог.

2

Яна адна была на месцы тым,
Дзе быць хацела з ім. Ерусалім
Стаяў прад ёй. Яна прад ім стаяла.
«Кахала ты?» — спытаў. Яна сказала:
«Кахала я». — «Чаму ж тады няма
Каханага з табою?» — «Бо турма
Яго забрала і не аддала».

І ўпала з неба Вечная Імгла
На Вечны горад. І за той Імглою
Быў Голас: «Азірніся. Ён з табою.
З табой Імгла. Ты ў смерці не адна».

Але не азірнулася яна.

Чытайце таксама:

У Польшчы выйшла кніга пра Канстанціна Астрожскага

Літаратар і цырульнік Сяргей Календа расказаў, як штодня гаворыць з кліентамі па-беларуску

«Людзі хочуць літаратуры пра сябе, і вельмі важна, каб пісьменнікі на гэта рэагавалі». Выдавец Янушкевіч расказаў пра поспехі і праблемы свайго бізнэсу

Беларуская актрыса, якая сыграла палітзняволеную Кацярыну Андрэеву, адчыніла кнігарню ва Уроцлаве

Па-беларуску выйшла кніга пра грошы для дзяцей

Каментары да артыкула