У Маларыце кот сам прыйшоў у ветэрынарную клініку, каб дапамагчы хворай сяброўцы ВІДЭА
У тыктоку расказалі кранальную гісторыю, якая, верагодна, адбылася ў Маларыце. Там кот, імкнучыся выратаваць хворую сяброўку, сам прыйшоў у ветэрынарную клініку.
Жывёліна прыйшла ў клініку і стала мяўкаць, нібыта клічучы супрацоўнікаў за сабой. Тыя пайшлі за катом паглядзець, што здарылася, і ў кустах трапілі на котку з перабітай задняй лапкай. Яны забралі яе з сабой і сталі лячыць.
Заканчваецца ролік тым, як вылечаную котку выпускаюць на двор, дзе яе сустракае верны сябар.
Чытайце таксама:
Навукоўцы распрацавалі дадатак з нейрасеткай, якая распазнае эмоцыі ў катоў і кошак
У Гродзенскім заапарку паказалі, як выгульваюць выратаванае казуляня ВІДЭА
Памерла котка — выканаўца мегапапулярнай у сацсетках песні. Вы дакладна яе чулі
Жыццё Цяпы: кот з незвычайнай рэдкай хваробай знайшоў сям'ю і здаецца шчаслівым