БЕЛ Ł РУС

У БТА банка — новы кіраўнік

11.07.2024 / 11:3

Nashaniva.com

Банкам кіруе казахстанскі бізнэсоўца.

Новым старшынёй праўлення і галоўным выканаўчым дырэктарам БТА Банка стаў Аляксандр Цітоў. У сферы ён працуе больш за 30 гадоў, паведамляе прэс-служба банка.

Фота: прэс-служба БТА-банка

З сакавіка абавязкі старшыні праўлення выконваў Дзмітрый Кулевацкі. Цяпер ён — намеснік старшыні праўлення.

Аляксандр Цітоў падчас працы ў банкаўскім сектары курыраваў не толькі карпаратыўны і рознічны бізнэс, міжнародныя адносіны і аперацыйную дзейнасць, але і развіваў рэгіянальную сетку.

У БТА Банку ён у тым ліку быў выканаўчым дырэктарам, намеснікам старшыні праўлення, а ў красавіку гэтага года стаў членам рады дырэктараў.

БТА банкам у Беларусі зараз кіруе казахстанскі бізнэсовец Султан Марэнаў. Пасля змены ўласніка ў банку казалі, што плануюць узмацніць кіроўную каманду і сфакусавацца на патрэбах кліентаў. Узялі курс на актыўную падтрымку прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў, арыентаваных на рынкі Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі.

Сёлета анансаваны рэбрэндынг банка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула