У мінскім метро на рэйкі ўпала дзіця
Сёння на станцыі метро «Малінаўка» на рэйкі ўпаў 11-гадовы хлопчык. На шчасце, трагедыі ўдалося пазбегнуць дзякуючы відавочцам інцыдэнту, паведамляюць міліцэйскія каналы.
Фота ілюстрацыйнае
Як кажуць, школьнік загледзеўся ў тэлефон і ў нейкі момант апынуўся на рэйках. Аднак іншыя пасажыры аператыўна зрэагавалі і дапамаглі хлопчыку выбрацца на платформу.
Пазней дзіця агледзелі медыкі. Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопчык не пацярпеў. Затрымак у руху цягнікоў не было.
Чытайце таксама:
У Мінску створаць парк на зямлі, вывезенай з будаўніцтва метро
На Маскоўскай лініі метро спыняўся рух з-за «інцыдэнту з пасажырам»
На рэпетыцыі парада ў Мінску заўважылі вагон метро на колах ВІДЭА