БЕЛ Ł РУС

Калі з Беларусі сыдзе анамальная спёка

14.07.2024 / 9:50

Nashaniva.com

Экстрэмальнай спякоты больш не чакаецца, але другая дэкада ліпеня пацвердзіць свой статус самага цёплага летняга перыяду, сказаў сіноптык Дзмітрый Рабаў на АНТ.

Паводле яго словаў, да сярэдзіны наступнага тыдня спякота пачне спадаць і дыхаць стане лягчэй. Пры гэтым надворʼе будзе няўстойлівым. 

У панядзелак чакаюцца навальніцы і дажджы. Узровень вільготнасць будзе да 80%. У першы дзень тыдня тэмпература ад +25°С на паўночным захадзе да +34°С на паўднёвым усходзе. У аўторак разбежка чакаецца ад +25°С да +31°С.

«У сярэдзіне тыдня надворʼем пачнуць кіраваць вільготныя паветраныя масы і чарговы атмасферны фронт. Чакаецца пераменная воблачнасць», — адзначае Рабаў.

Вільготнасць у сераду будзе падаць, а тэмпература чакаецца ад +19°С да +28°С. 

У пачатку другой паловы наступнага тыдня метэаўмовы будзе вызначаць антыцыклон з Заходняй Еўропы. Пераменная воблачнасць, значных дажджоў не чакаецца. Вільготнасць да 50%. Слабыя туманы пад раніцу. Вецер умераны. Уначы ад +14 да +19°C. Днём у чацвер +24…+28°C, у пятніцу — да +25°C. 

На наступныя выхадныя не абыдзецца без навальніц і дажджоў, воблачнасць будзе пераменнай. Туман — месцамі. Вецер паўднёвы і паўднёва-заходні, умераны. Вільготнасць да 80 працэнтаў. 

Тэмпература паветра ноччу +13…+18°C, у сярэдзіне дня 20 ліпеня — ад +24 да +30°C, 21 ліпеня будзе крыху цяплей — +26…+33°C.

@nashaniva Апакаліпсіс у Беларусі: Шторм накрыў Гомельшчыну #гомель #мозырь #беларусь #ураган #буря #погода #тепло #лето ♬ Virtuoso Violin - Rafael Krux

Чытайце таксама:

+37,9°. Тэмпературны рэкорд дня паставілі Жыткавічы

Учора ў Мазыры і Гомелі было +35°С

У Гродне трох маладых дзяўчат шпіталізавалі з сонечнымі апёкамі

Каментары да артыкула