БЕЛ Ł РУС

У Польшчы грузін зарэзаў беларуса

15.07.2024 / 13:27

Nashaniva.com

Няшчасце здарылася напярэдадні ў Сважэндзе ля Познані, там загінуў 41-гадовы беларус, паведамляе tvn24.pl.

Падчас вечарынкі і сумеснага ўжывання алкаголю адбылася бойка. 61-гадовы грамадзянін Грузіі параніў нажом 41-гадовага беларуса.

«Нягледзячы на рэанімацыю, выратаваць яго не ўдалося», — расказала прадстаўніца паліцыі Івона Лішчынская.

На дадзены момант мала што вядома пра матывы 61-гадовага грузіна. Агулам паліцыя затрымала трох чалавек, у тым ліку 48-гадовага грузіна і 51-гадовую ўкраінку. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула