«ШапитоДичь» — так называецца новае выяўленае КДБ «экстрэмісцкае фармаванне»
Рашэнне аб прызнанні аб'яднання з такой назвай «экстрэмісцкім фармаваннем» было прынята Камітэтам дзяржаўнай бяспекі 4 ліпеня, піша «Вясна».
Паводле ведамства, дачыненне да суполкі маюць Алена Елькіна і Станіслаў Подаў.
Пры гэтым адзначаны ў пастанове тэлеграм-канал «ШапитоДичь» праз пошук не вызначаецца.
Чытайце таксама:
У Беларусі з'явіліся яшчэ чатыры «экстрэмісцкія фармаванні», у тым ліку «Обычное утро» і «Ліцвіны»
Сайт Саюза палякаў Беларусі і мінскі раённы чат прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі»