Памёр Міхаіл Вергеенка
Вядомаму футбольнаму галкіперу і трэнеру было 74 гады.
Міхаіл Вергеенка. Фота: Прессбол
У аўторак на 75-м годзе жыцця раптоўна памёр вядомы беларускі варатар, былы галоўны трэнер мінскага «Дынама» і зборнай Беларусі, Міхаіл Нікіфаравіч Вергеенка, піша Прессбол.
Чэмпіён СССР 1982 года, ён правёў у вышэйшай лізе дзесяць сезонаў, узяў удзел у 172 матчах.
Выступаў таксама за моладзевую зборную СССР, у складзе якой стаў срэбным прызёрам моладзевага Еўра-1972.
З 1991 года па 1994-ы з'яўляўся галоўным трэнерам мінскага «Дынама», якое двойчы прыводзіў да звання чэмпіёна Беларусі. Таксама быў першым трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі.
Апошнія гады ён быў намеснікам старшыні Беларускай федэрацыі футболу.
Чытайце таксама:
Памёр журналіст Яўген Агурцоў-Кржыжаноўскі
У Варшаве памерла 18-гадовая беларуска, для якой збіралі грошы на лячэнне саркомы