БЕЛ Ł РУС

Непагадзь пашкодзіла 125 дамоў у Халопенічах

16.07.2024 / 10:50

Nashaniva.com

Навальнічны фронт над Крупскім раёнам прайшоў у панядзелак. Парывы ветру дасягалі 24 м/с.

Ілюстрацыйнае фота: тг горада Мазыр

У Халопенічах пашкоджаны шыферныя дахі 115 прыватных і 2 шматкватэрных жылых дамоў, 8 аб'ектаў сацкультбыту.

Работнікі МНС распілавалі дзевяць паваленых дрэў. Пацярпелых няма, паведамляе МНС.

Чытайце таксама:

У аграгарадку пад Магілёвам вялікае дрэва ўпала на будынак дзіцячага садка

«Паспелі развітацца з жыццём». Відавочцы расказалі пра смяротны ўраган на Вілейскім вадасховішчы

На відэа трапіў момант трагедыі ў дзіцячым лагеры ў Рэчыцкім раёне, дзе загінуў хлопчык

Каментары да артыкула