БЕЛ Ł РУС

У Мінску хутка пачнуць судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень Перамогі»

17.07.2024 / 13:15

Nashaniva.com

У Мінскім гарадскім судзе 26 ліпеня распачнецца суд па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі пад куратарствам Кіева». Падрабязнасці справы агучваліся ў прапагандыскім фільме АНТ «Забойная пасылка смерці: хто і як хацеў здзейсніць тэракт у Дзень Перамогі».

Зверху: Вікторыя Волчак і Валер Водзін. Знізу: Ганна Савачкіна, Таццяна Русак, Андрэй Грыгор'еў. Скрыншоты з фільма АНТ

Па справе праходзяць адразу пяць чалавек: 24-гадовы Валер Водзін, Андрэй Грыгор'еў, 30-гадовая Вікторыя Волчак, 25-гадовая Ганна Савачкіна і яе маці Таццяна Русак, піша «Вясна».

У віну ім ставяцца такія цяжкія артыкулы:

Працэс у закрытым рэжыме будзе весці Сяргей Хрыпач, вядомымі сваімі жорсткімі прысудамі па палітычных справах.

15 мая 2023 года на АНТ выйшаў прапагандысці фільм «Забойная пасылка» смерці: хто і як хацеў здзейсніць тэракт у Дзень Перамогі», дзе распавялі падрабязнасці справы. Там паведамлялася, што нібыта КДБ да Дня Перамогі 9 мая 2023 года «прадухіліў тэракт пад куратарствам Кіева».

Там заявілі, што выбухоўка знаходзілася ў электрычных плітках, якія даслалі затрыманым праз пасылкі.

Арганізатарам акцыі назвалі 23-гадовага беларуса Валерыя Водзіна, які ваяваў ва Украіне. Кур'ерамі сталі маладыя людзі, якіх цяпер будуць судзіць. Заяўлялася, што ўсе затрыманыя даюць прызнальныя паказанні.

У відэа распавялі пра тое, што пасылкі з электраплітамі, у якіх была выбухоўка, даставілі ў мінскі пункт СДЭК у Каменнай Горцы 21 сакавіка 2023 года з Кіева праз Італію.

29-гадовая Вікторыя Волчак пацвердзіла на допыце, што яна атрымала пасылку — яе папрасіў атрымаць пасылку Валер Водзін.

Студэнтка БДУ Ганна Савачкіна і яе маці Таццяна Русак узялі плітку ў Воўчак і закапалі яе на могілках у Калодзішчах. Другую плітку забраў зубны тэхнік Андрэй Грыгор'еў і адвёз у садовае таварыства «Аўтарамонтнік 124» пад Аляхновічамі.

Начальнік Галоўнага ўпраўлення спецыяльных экспертыз Уладзімір Атрашкоў заявіў, што ў плітках знаходзіліся пластычныя выбуховыя рэчывы масай каля двух кілаграм і электрадэнатары, якіх дастаткова, каб «сабраць некалькі выбуховых прылад».

Што характэрна, у фільме таксама паказалі сябра Ганны Савачкінай — Яўген Багданенка, але яго па гэтай справе судзіць не будуць. Лёс яго праваабаронцам невядомы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула