БЕЛ Ł РУС

ДТЗ у Кобрынскім раёне: на пешаходным пераходзе матацыкліст насмерць збіў 13-гадовага падлетка

20.07.2024 / 10:13

Nashaniva.com

Няшчасце здарылася ў пятніцу ў 23:10.

«28-гадовы жыхар Бярозаўскага раёна на матацыкле Honda пасля абгону двух транспартных сродкаў здзейсніў наезд на 13-гадовага хлопчыка, які перасякаў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе», — паведамляе ДАІ.

Абодва ўдзельнікі аварыі, матацыкліст і хлопчык, памерлі на месцы здарэння. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула