Памочнік гендырэктара мазырскага НПЗ памёр на працы. Нядаўна яго абвінавачвалі ў распаўсюдзе экстрэмізму
18 ліпеня на працы памёр Валерый Бойша. Яму было 59 год. Пра раптоўную смерць на працы памочніка гендырэктара мазырскага НПЗ паведаміла «Гомельская вясна».
Паводле праваабаронцаў, такія сумныя наступствы мела гісторыя прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці дваіх супрацоўнікаў Мазырскага НПЗ — памочніка гендырэктара Валерыя Бойшы і рэдактаркі завадской газеты Святланы Богуш.
Іх судзілі па ч. 2 арт. 19.11 (распаўсюджанне, вырабленне, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо прапагандуе такую дзейнасць) КаАП РБ.